Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранская ядзерная праграма зноў будзе абмеркавана з эўрапейскімі прадстаўнікамі


ТЭГЕРАН. Хасан Рагані, кіраўнік Вярхоўнай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану, паведаміў сёньня, што на наступным тыдні сустрэнецца з брытанскімі, фрацускімі і нямецкімі прадстаўнікамі, каб абмеркаваць іранскую ядзерную праграму. Перамовы павінны стаць заключнымі. ЗША заяўляюць, што Іран патаемна займаецца стварэньнем ядзернай зброі. Іран неаднаразова гэта адмаўляў. На мінулым тыдні Рада кіраўнікоў МАГАТЭ вырашылі, што ня будзе зьвяртацца да Рады бясьпекі ААН наконт магчымых санкцыяў супраць Ірану. Паколькі з трыма вядучымі эўрапейскімі дзяржавамі дамоўлена прыпыніць ядзерную праграму гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG