САФІЯ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня адхіліў абвінавачаньні расейскага боку ў тым, што Злучаныя Штаты імкнуцца пашырыць свой уплыў у былых савецкіх рэспубліках. Паўэл, які наведаў сустрэчу ўдзельнікаў АБСЭ, сказаў журналістам, што ЗША падтрымліваюць незалежнасьць і сувэрэнітэт Украіны.
(Паўэл:) “Сёньня я далучаюся да маіх калегаў у выказваньні падтрымкі незалежнасьці Украіны, яе тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту. Мы вітаем прасоўваньне дэмакратычнага працэсу і спадзяемся, што ў выніку ажыцьцявіцца сапраўдная воля украніскага народу”.
Колін Паўэл сказаў сёньня таксама, што Расея павінна выканаць сваё абяцаньне і вывесьці войскі з Грузіі і Малдовы. Расея пагадзілася на гэта ў 1999 годзе на сустрэчы ў Стамбуле, у якой пасярэднічала АБСЭ. Прыблізна 1400 расейскіх жаўнераў знаходзяцца сёньня ў сэпаратысцкай Прыднястроўскай рэспубліцы. Расея захоўвае таксама дзьве вайсковыя базы ў Грузіі.