Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыведзены да прысягі першы ўсенародна абраны прэзыдэнт Аўганістану


КАБУЛ. Хамід Карзай прыведзены сёньня да прысягі, як першы ўсенародна абраны прэзыдэнт Аўганістану. У сваёй прамове ён паабяцаў, што раззброіць прыватныя ўзброеныя атрады, будзе змагацца з незаконным гандлем наркотыкамі, выкараняць карупцыю і дамагацца нацыянальнай еднасьці паміж рознымі этнічнымі групамі. Гэта—ягоныя мэты на наступныя пяць гадоў прэзыдэнцтва. Карзай перамог на першых дэмакратычных выбарах у Аўганістане, якія адбыліся 9 кастрычніка. Сярод прадстаўнікоў 27 краінаў на інаўгурацыі Карзая былі віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні і міністар абароны Дональд Рамсфэльд. Чэйні сказаў, што Аўганістан і надалей можа разьлічваць на амэрыканскую дапамогу.

(Чэйні:) “Цяпер тыранія сышла, тэрарыстычны вораг разагнаны, і народ Аўганістану свабодны. Злучаныя Штаты і нашы партнэры па кааліцыі мелі за гонар далучыцца да храбрых аўганскіх грамадзянаў, каб вызваліць іхнюю нацыю. І мы застанемся разам з аўганцамі пры будаўніцтве будучыні свабоды і стабільнасьці ў сьвеце”.

Інаўгурацыя Хаміда Карзая адбылася спакойна. Былі зроблены вельмі вялікія захады дзеля бясьпекі праз магчымыя напады ваяўнікоў. Адбылося толькі адно збройнае сутыкненьне на паўднёвым усходзе краіны. Загінулі прынамсі шэсьць ваяўнікоў Талібану і тры ўрадавыя жаўнеры.
XS
SM
MD
LG