Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ненадоўга зьбіраўся украінскі парлямэнт, каб абмеркаваць зьмены ў выбарчым заканадаўстве


КІЕЎ. Сёньня ненадоўга зьбіраўся украінскі парлямэнт дзеля пытаньня аб прэзыдэнцкіх выбарах. Дэпутаты пачалі абмяркоўваць прапанаваныя апазыцыяй зьмены да выбарчага заканадаўства, каб дапамагчы запабегчы ашуканствам падчас паўторнага галасаваньня 26 сьнежня. Прэзыдэнт Леанід Кучма пагадзіўся звольніць Цэнтарвыбаркам і падтрымаць выбарчую рэформу—два асноўныя патрабаваньні апазыцыі. Аднак няма згоды на звальненьне ураду Віктара Януковіча, чаго патрабуе апазыцыя. Тым жа часам апазыцыйны кандыдат Віктар Юшчанка адхіляе канстытуцыйныя зьмены, якія датычаць абмежаваньня паўнамоцтваў прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG