Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Магілёве пра ролю Расеі ў палітычных падзеях ва Ўкраіне


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Пытаньне тыдня на беларускай Свабодзе: “Як вы ацэньваеце ролю Расеі ў апошніх палітычных падзеях ва Ўкраіне?” Сёньня на яго адказваюць жыхары Магілёва.

(Спадар: ) “Тое, што адбываецца ва Ўкраіне, хвалюе і Эўразьвяз, і ЗША, і, натуральна, хвалюе Расею. Кожны мае свае інтарэсы ва Ўкраіне, і таму Расея робіць усё магчымае, каб там быў урад такі, які бы задаволіў яе”.

(Спадар: ) “Гэта вельмі выгадна, магчыма, і Расеі. Калі аслаблены сусед, то лягчэй свае інтарэсы прасоўваць”.

(Спадар: ) “Расея, я лічу, змагаецца за свае інтарэсы. І я лічу, што яна мае рацыю. Таму што зь іншага боку ціск ёсьць”.

(Спадарыня: ) “Мне падаецца, што Расея павінна была ўмяшацца, таму што браты, мы — браты, я так разумею”.

(Спадар: ) “У Расеі мараць, каб Украіна ў іх была пад абцасам. Вось яны паставілі на Януковіча і цяпер будуць цягнуць гэтую лямку да самага канца. Але больш за ўсё мяне зьдзіўляе пазыцыя Беларусі, якая да суседзяў не выяўляе ўвогуле ніякага інтарэсу і нават ня хоча браць удзелу ў перамовах, каб украінцы замірыліся”.

(Спадар: ) “Увогуле апазыцыя там прысутнічае. А нашы ўладныя структуры наконт гэтага пытаньня ніякай пазыцыі не выказваюць”.

(Спадарыня: ) “Беларусі трэба хаця бы маральна падтрымліваць, каб не было ў іх рознагалосься, а было адзінства”.

(Спадарыня: ) “Канечне, ні ў якім разе ня трэба ўмешвацца — і нам, і заходнім. Яны павінны разабрацца самі”.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як вы ацэньваеце ролю Расеі ў апошніх палітычных падзеях ва Ўкраіне?”

(Спадарыня: ) “Расеі — станоўча. А вось ЗША і падобных — канечне, адмоўна. Таму што мы ў садружнасьці — Беларусь, Расея, Украіна. А тыя шукаюць свайго… Калі паглядзець тэлевізар, то можна так меркаваць”.

(Спадар: ) “Я мяркую, што правільныя дзеяньні Расеі. Лічу, што трэба быць Украіне бліжэйшай да Расеі. Беларусі таксама”.

(Спадар: ) “А нас ніхто не пытаецца. Расея заўсёды была і ўсё ж такі будзе гаспадаром для сваіх былых рэпублік”.

(Спадарыня: ) “Па-мойму, яна пакуль што трымае нэўтралітэт, асабліва ня ўмешваецца Расея. Яна пускае на самацёк”.

(Спадарыня: ) “Яна правільна робіць, што ня ўмешваецца. Таму што яны самі павінны разабрацца”.

(Спадар: ) “Умешвацца, я лічу, ня трэба. Ёсьць народ — няхай вырашае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG