Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квасьнеўскі: “Януковіч пойдзе ў адпачынак і на сваю пасаду ён ужо ня вернецца”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Адзін з галоўных пасярэднікаў ва ўкраінскім “круглым стале”, прэзыдэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі ня лічыць, што трэці раўнд перамоваў скончыўся фіяска. Паводле Квасьнесўкага, галоўныя варункі, на якіх магчымы выхад з крызысу, выкананыя.

Польскі прэзыдэнт заявіў:

(Квасьнесўкі: ) “Выбары прызначаныя на 26 сьнежня, а ўвесь канфлікт не скончыўся ўжываньнем сілы – гэта самае галоўнае, хаця, канечне, да сапраўднай грамадзянскай згоды ва Ўкраіне пакуль далёка. Цяпер, я спадзяюся, будзе зьменены склад цэнтральнай выбарчай камісіі, і паўтор другога туру выбараў пройдзе дэмакратычна. Што да адстаўкі ўраду Януковіча – а гэтага перадусім дамагаецца апазыцыя – дык Януковіч цяпер пойдзе ў адпачынак, а гэта азначае, што на сваю пасаду ён ужо ня вернецца”.

Польскі прэзыдэнт ня выключыў, што можа адбыцца чарговы, чацьвёрты раўнд перамоваў за круглым сталом з удзелам міжнародных пасярэднікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG