Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сафіі адбываецца двухдзённая сустрэча міністраў краінаў-удзельніц АБСЭ


САФІЯ. Арганізацыя ў справах бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе распачала сёньня ў балгарскай сталіцы двухдзённую сустрэчу на ўзроўні міністраў. Чакаецца, што яны абмяркуюць стан міжнароднага тэрарызму, арганізацыйную рэформу ўнутры АБСЭ і палітычны крызіс ва Украіне. Балгарскі прэм’ер-міністар Сімяон Сакс-Кобург сказаў, што АБСЭ павінна быць прыстасавана да новых рэаліяў і пагрозаў. Прадстаўнік АБСЭ Рычард Мэрфі для Радыё Новая Эўропа ў Сафіі ўдакладніў некаторыя моманты: “Наш старшыня Саламон Пасі вылучыў некалькі прапановаў. Напрыклад, прыняцьце большай колькасьці рашэньняў без кансэнсусу, перакідку сродкаў з Балканаў на Каўказ і Сярэднюю Азію, а таксама — умацаваньне ролі Генэральнага сакратара.”. Галяндзкі міністар замежных справаў Бэн Бот, які гаварыў ад імя Эўразьвязу, пераконваў дзяржавы-удзельніцы АБСЭ даслаць назіральнікаў на паўторнае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах ва Украіне, якое прызначана на 26 сьнежня.
XS
SM
MD
LG