Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнік ад БХК абвінавачаны ў паклёпніцтве і аштрафаваны


Вінцэсь Мудроў, Полацак Полацкі гарадзкі суд вынес пакараньне назіральніку ад Беларускага Хэльсынскага камітэту Ўладзімеру Амосаву — штраф у памеры двух базавых адзінак, гэта 48 тысяч рублёў. Суд інкрымінаваў спадару Амосаву паклёп на службовую асобу.

Уладзімер Амосаў зьяўляўся назіральнікам на 89-й Фарынаўскай акрузе (Полацкі раён). 13 кастрычніка, падчас папярэдняга галасаваньня, ён патэлефанаваў у раённы аддзел міліцыі й паведаміў, што старшыня камісіі, зачыніўшыся ў асобным пакоі, ужывае разам зь сябрамі сьпіртныя напоі.

Праз тры гадзіны міліцыя прыехала на ўчастак, і старшыню камісіі, зь ягонай згоды, адвезьлі на мэдычную экспэртызу, якая, паводле афіцыйнай вэрсіі, алькаголю ў крыві не знайшла. З гэтай нагоды назіральнік ад БХК быў абвінавачаны ў паклёпніцтве і супраць яго была пачатая судовая справа.

Паводле сьведчаньня спадара Амосава, справа гэтая інсьпіраваная ўладамі, пры гэтым сьведкі, якія знаходзіліся 13 кастрычніка на ўчастку і мусілі выступіць у судзе ў ягоную падтрымку, зазналі псыхалягічны ціск і на судовае паседжаньне не зьявіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG