(Буйніцкі:) “Зараз тут у намётавым мястэчку знаходзяцца два беларусы, Вячаслаў Сіўчык і я. Мы чакаем новую групу беларусаў, таму што ў нас адбываецца ратацыя”.
(Карэспандэнт:) “Тут удзельнікі акцыі кажуць, што гатовыя стаяць да трэцяга тура. А як беларусы?”
(Буйніцкі:) “Мы зьбіраемся быць тут да перамогі. Разам з усімі”.
(Карэспандэнт:) “Як адчуваньне, як здароўе?”
(Буйніцкі: ) “Нармалёва. Нейкі парог трываласьці, ён ужо пераадолены. Мы тут ужо загартаваліся і цяпер ужо можам трываць у даволі экстрэмальных абставінах.”
(Карэспандэнт:) “Ці ёсьць падтрымка з боку украінцаў”.
(Буйніцкі:) “Ведаеце, вялікая. Гэта відаць адзінае, з-за чаго я тут застаўся. Гэта вялікая падтрымка з боку украінскага народу, не кажучы пра беларускую дыяспару.”
(Карэспандэнт:) “Не галадаеце?”
(Буйніцкі:) “Не, канечне. Усё нармальна. Адно толькі што душ не заўсёды пасьпяваем прымаць за усімі гэтымі справамі. Але гэта дробная праблема ў параўнаньні з рэвалюцыяй. Глябальныя праблемы закрываюць іх цалкам.
Мы сапраўды рыхтаваліся да больш жорсткага варыянту, брутальнага варыянту з боку ўкраінскіх уладаў, і лічым вялікім дасягненьнем украінскай апазыцыі менавіта тое, што гэта дэмакратычная рэвалюцыя. Без крыві”.
Дзяніс Буйніцкі зазначыў таксама, што паводле ягонай інфармацыі, шмат беларускіх актывістаў зьбіраюцца прыехаць ва Ўкраіну назіральнікамі на паўторнае галасаваньне 26 сьнежня.