Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку загінулі прынамсі 22 чалавекі


БАГДАД. Прынамсі 22 чалавекі, сярод якіх – 17 іракцаў, што працавалі на амэрыканскія войскі, загінулі ў нападах, якія адбыліся ўчора. Выбух гвалту ў Іраку ставіць пад сумнеў магчымасьць правядзеньня агульных выбараў, прызначаных на 30 студзеня. Прэзыдэнт Іраку Газі аль-Явар сказаў, што падрыхтоўка да выбараў мусіць працягвацца. Аль-Явар падкрэсьліў, што любы адклад выбараў працягвае пакуты ірацкага народу і азначае тактычную перамогу паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG