МАСКВА. Кіраўнікі Іраку правядуць перамовы у Маскве й Вашынгтоне. Прэзыдэнт Іраку Газі аль-Явар сёньня сустрэнецца з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджа Бушам. У сваю чаргу, прэм’ер-міністар пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляўі сёньня пачынае візыт у Маскву, мяркуецца, што ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Паводле афіцыйных крыніцаў, перамовы ў Маскве будуць сфакусаваныя на эканамічным супрацоўніцтве, уключна з магчымым аднаўленьнем кантрактаў на здабычу расейскімі кампаніямі нафты ў Іраку, а таксама скасаваньні Масквой 90% ірацкай запазычанасьці.