Пасьля таго, як Вярхоўнай Радзе не ўдалося зь першай спробы прыняць зьмены ў закон аб выбарах прэзыдэнта, і калі ўзьніклі рознагалосьсі паміж “Нашай Украінай” і сацпартыяй Аляксандра Мароза, у людзей на Майдане незалежнасьці ў Кіеве зьявілася нейкае пачуцьцё горычы. Але ўжо ў нядзелю адзін зь лідэраў сацпартыі Юры Луцэнка выступіў перад дэманстрантамі й заявіў, што ніякага расколу няма, што адзінства ў стане апазыцыі застаецца, што былі некаторыя тэхнічныя непаразуменьні пры абмеркаваньні праекту палітычнай рэформы, але ў нядзелю аднавіліся інтэнсіўныя кансультацыі.
Юшчанка настойвае на тым, што перш чым прымаць палітычную рэформу, якая вымагае зьменаў Канстытуцыі, трэба каб Л.Кучма прапанаваў новы склад ЦВК і падпісаў указ пра адстаўку Януковіча, каб забясьпечыць празрысты й сумленны выбарчы працэс. У гэтым жа палягае й пазыцыя Сацпартыі, заявіў Юры Луцэнка:
(Луцэнка: ) “Кучма зьяўляецца на сёньня прэзыдэнтам Украіны, і ад яго залежыць, ці ён зь мірам пойдзе сёньня з гэтай пасады, саступіўшы яе законна абранаму прэзыдэнту Юшчанку, ці будзе бяда. Асабіста я хачу, каб ва Ўкраіне была мірная, спакойная і радасная перадача ўлады народнаму прэзыдэнту Юшчанку”.
Людзі на Майдане Незалежнасьці ўспрынялі гэтыя заявы станоўча. Гаворыць Васіль Гаўрылішын са Львова:
(Гаўрылішын: ) “Па вялікаму рахунку, расколу тут няма, тут ёсьць розныя погляды, але для нас самае галоўнае, што ёсьць паразуменьне, проста ёсьць прынцыпы, якімі часам ня хочуць паступіцца. Думаем, што ўсё будзе добра, і літаральна заўтра-пасьлязаўтра народ будзе ведаць, што гэтая аб’яднаная сіла ідзе да перамогі”.
Ёсьць, аднак, і больш скептычныя настроі.
(Спадар: ) “Цяжка зараз нешта сказаць, зараз яно вагаецца то ў адзін бок, то ў другі, і ня ведаеш, што будзе заўтра”.
Людзі разумеюць, што ня “сьпіць у шапку” і Леанід Кучма са сваёй камандай: ён імкнецца разбурыць адзінства апазыцыі, неяк схіліць сытуацыю на свой бок.
Але тыя людзі, якія застаюцца ў намётавых мястэчках, а такіх каля пяці тысячаў, кажуць, што не зьбіраюцца зыходзіць са сваіх месцаў да перамогі. Гаворыць спадар Васіль з Кіеўскай вобласьці, які застаецца ў намётавым гарадку з 22 лістапада бяз выезду:
(Спадар Васіль: ) “Нармалёвае самаадчуваньне. Ужо адаптаваўся. Буду да канца, да поўнай перамогі, калі Юшчанка стане прэзыдэнтам. Тут у нас усе такія”.
Жыхар Кіева Ўладзіслаў Мікалаевіч папрасіў пераказаць свае прывітаньне брату, які жыве ў Менску:
(Двугуновіч: ) “Там жыве ў мяне старшы брат Двугуновіч Аляксандар Мікалаевіч. Так што калі ён пачуе, то я пераказваю яму прывітаньне, што мы тут усе трымаемся, мы здаровыя, маем вялікае жаданьне паставіць усё на месца”.
У шматтысячным натоўпе на Майдане Незалежнасьці ўдалося знайсьці і групу беларусаў з Кобрыня пад бел-чырвона-белым сьцягам:
(Спадар Аляксандар: ) “Мы тут трэці дзень. Мы проста шчасьлівыя гэта ўсё пабачыць. Такі стан, такі ўздым у людзей, перамога будзе, я перакананы. Мы звычайныя людзі, ні ад якіх партыяў, думаю, што калі прыклад Украіны будзе станоўчы, мы натхнімся гэтым, і такое будзе магчыма і ў Беларусі. Бо беларускаму народу таксама гэта абрыдла, што ў нас робіцца”.