Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе выбухнулі два аўтамабілі


БАГДАД. Сёньня ў цэнтры сталіцы Іраку блізу пастарунку адбыліся два выбухі аўтамабіляў, якімі, як мяркуецца, кіравалі самагубцы. Ахвярамі выбухаў сталі 6 чалавек, дзесяткі былі параненыя. Большасьць ахвяраў – паліцыянты. Пастарунак знаходзіцца побач з гэтак званай “Зялёнай зонай”, дзе месьцяцца будынкі пераходнага ўраду Іраку і некалькі амбасадаў. Паводле ірацкага тэлебачаньня, загінуў адзін амэрыканскі жаўнер. Два жаўнеры кааліцыі загінулі, пяць былі параненыя сёньня у выніку выбуху бомбы на ірацка-ярданскай мяжы. Сёньня прадстаўнік ярданскай паліцыі заявіў, што Ярданія зачыняе мяжу зь Іракам да спэцыяльнага рашэньня.
XS
SM
MD
LG