Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нам, беларусам, трэба браць прыклад з Украіны ў згуртаванасьці, нацыянальнай сьвядомасьці й мужнасьці”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 3 сьнежня 2004 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Віктар Бутто, Менск: ) “На тэму майго героя, хутчэй антыгероя – гэта пра паважанага і праклянутага Станіслава Станіславіча Шушкевіча, глухога і наіўнага. У час яго кіраваньня ў Вярхоўным савеце вельмі шмат балбаталі пра правы чалавека, свабоду, незалежнасьць, дэмакратыю і пра іншае падобнае, што ён меў і што давалася для рознага роду некранаемых. Але не давалася мне, старшыні савету працоўнага калектыву, кіроўцу тралейбуса першага клясу з тралейбуснага дэпо №5 г.Менску, ліквідатару ЧАЭС, заўсёды толькі добра выконваючаму свае абавязкі, стараннаму, законапаслухмянаму і прыстойнаму грамадзяніну Беларусі. Што і другім такім самым, у якіх толькі адбіралі правы й свабоды з асаблівай бесчалавечнасьцю, амаральнасьцю, цынізмам, зьмяняючымі законамі, прыкрываць гучнымі назвамі, прадаючы нас па адным і оптам праз прадажных дзяржаўных служачых”.

(Спадар: ) “Добрай раніцы, шаноўная Радыё Свабода! У сувязі з апошнімі падзеямі ва Ўкраіне давялося пачуць па тэлебачаньню цудоўны гімн Украіны, там цудоўная музыка й цудоўныя словы, але, на жаль, толькі ўрыўкамі. Калі можна, перадайце на хвалях Радыё Свабоды гімн Украіны, калі магчыма, цалкам. Вельмі хацелася б пачуць гэтыя прыгожыя словы, гэтую прыгожую музыку”.

(Мікалай, Менск: ) “Даволі часта адбываецца нешта падобнае на глушэньне Радыёстанцыі Свабоды. Ці нельга паставіць пытаньне перад міжнароднымі арганізацыямі, перад Эўразьвязам аб стварэньні больш магутнай радыёстанцыі альбо аб узмацненьні перадатчыкаў вашай радыёстанцыі? Чаму разам зь перадачамі рускай і ўкраінскай станцыі няма гудзеньня, а вось побач зь Беларускай Свабодай бываюць бесьперашкодныя гудзеньні, глушыцца так, што яе амаль што не чуваць, асабліва ўвечары. Гэта вельмі актуальнае пытаньне, і яго трэба неяк вырашаць. Таму што ў вас шмат радыёслухачоў, бо гэта адзіная крыніца праўдзівай інфармацыі. Да пабачэньня. Посьпехаў вам!”

(Віктар Бутто: ) “Чорныя дні, відаць, наступаюць для Леаніда Кучмы. І хутка ён ператворыцца з паважанага ў нежаданага ня толькі для ўладаў, але і для Ўкраіны, што добра на сабе выпрабавалі Хрушчоў, Шэварднадзэ, а ў Беларусі Станіслаў Шушкевіч зь іхняй дэмакратыяй”.

(Сталы слухач з Мазыра: ) “Добрай раніцы, Свабода”! Слаба чуваць цябе! На сярэдніх хвалях нейкія перашкоды ідуць, нейкая іншая станцыя налазіць на гэтую частату. Трэба нешта рабіць, каб усё ж такі магчыма было пачуць. А што тычыцца пытаньня нашых суседзяў – дык гэта іхнія праблемы. Дэмакратыя ёсьць дэмакратыя! Хоць гэта дрэнна для эканомікі атрымліваецца, але што зробіш. У нас такое на Беларусі немагчыма! Некалі Цэнтравыбаркам казаў, што будзе лічыць галасы, як патрэбна. Дык, вы ведаеце, кіраўнік таго Цэнтравыбаркаму Ганчар Віктар Іосіфавіч зьнік… І яго, напэўна, ужо ніхто ня знойдзе”.

(Спадар: ) “Не пакідаюць пачуцьці зайздрасьці да ўкраінскага народу, які змагаецца супраць ашуканства на выбарах за перамены да лепшага жыцьця. Нам, беларусам, трэба браць прыклад з Украіны ў згуртаванасьці, нацыянальнай сьвядомасьці, вытрымкі і мужнасьці ў барацьбе за сапраўдную незалежнасьць. Ніякія хлусьлівыя прапагандысцкія фільмы камуністычнай прапаганды не дапамогуць ашуканцам як на выбарах, так і ў палітыцы. Дзякуй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG