Праект “Закону аб нацыянальных меншасьцях”, які быў запрапанаваны на разгляд Сэйму, прадугледжваў, што другую так званую дапаможную мову можна ўводзіць, калі ў дадзеным раёне жыве ня менш 7% прадстаўнікоў нацыянальнай меншасьці. Сэйм, аднак, зьмяніў гэтую лічбу на 50%. Гэтаму патрабаваньню адпавядалі б 4 гміны на Беласточчыне, дзе жывуць беларусы.
Паводле польскай Канстытуцыі, законы, якія прымае Сэйм, мусіць зацьвердзіць Сэнат – вышэйшая палата парлямэнту. Сэнатары зьнізілі гэтую лічбу да 20% і такому патрабаваньню цяпер адпавядаюць болей гмінаў, дзе жывуць беларусы.
Пра тое, наколькі падрыхтаваныя дзяржаўныя ўстановы на Гайнаўшчыне да працы зь беларускай мовай, калі закон будзе канчаткова прыняты ў вэрсіі Сэнату, я запытаўся ў дэпутата Гайнаўскай рады Міхася Андрасюка.
(Андрасюк: ) “Я пытаўся ў нашага старасты, наколькі мы былі б падрыхтаваныя працаваць у такой сытуацыі. Ён адказаў, што можа не зусім, але людзі, якія ведаюць беларускую мову ёсьць. Гэта, канечне, не філёлягі, таму, я думаю, знайшлася б яшчэ і праца для тых, хто добра ведае беларускую мову”.
“Закон аб нацыянальных меншасьцях” ізноў вернецца на дапрацоўку ў Сэйм.