Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі прыступае да працы ўрад Айгарса Калвіціса


РЫГА.Новы, правацэнтрысцкі ўрад Латвіі атрымаў ад парлямэнту вотум даверу. Прэм''ер Айгарс Калвіціс абвясьціў, што будзе працягваць палітыку папярэдняга ўраду на ўвядзеньне эўра у 2008 г. Папярэдні ўрад Індуліса Эмсіса пайшоў у адстаўку напрыканцы кастрычніка, калі парлямэнт адпрэчыў прапанаваны ім праект бюджэту на 2005 г. Урад Калвіціса – гэта трэці латыскі ўрад за 2004 г.
XS
SM
MD
LG