САРАЕВА. Міратворчы кантынгент НАТА адсёньня заканчвае сваю місію ў Босьніі. Яго заменяць міратворцы Эўразьвязу ў той самай колькасьці – 7 тыс чалавек.
Адзін з кіраўнікоў Эўразьвязу ў справах зьнешніх сувязяў Гаўер Саляна заявіў:
(Саляна:) – Эўразьвязу даручаная новая місія і ён будзе яе выконваць па тых самых правілах і з такім самым імпэтам, што і міратворцы НАТА.
Генэральны сакратар НАТА Яап дэ Хоп Схэфэр падкрэсьліў: (Хоп Схэфэр:) – Гэта пераломны момант у Гісторыі Босьніі і Герцагавіны – і яшчэ адзін доказ супрацы паміж Эўразьвязам і НАТА.
Тымчасам басьнійскія СМІ паведамляюць, што злодзеі, перапрануўшыся ў форму войскаў НАТА, укралі мільён эўра, спыніўшы браняваны інкасатарскі Raiffeisen Bank фургон ля горада Баня-Лукa.