Тыднёвік “Наша ніва” сёньня выходзіць пад умоўным эпіграфам, які гучыць так: “2 сьнежня – Сусьветны дзень барацьбы з рабствам. Згадваем раскулачаных, загнаных у калгасы, замораных голадам. Змаганьне зь несвабодай пачынаем зь сябе”. І далей газэта друкуе артыкул пад назваю “Салідарнасьць з Украінай”. Гэта падрабязны расповед журналіста пра паездку ў Кіеў, пра падзеі на Майдане Незалежнасьці, а таксама пра ўдзел у акцыях сяброў дэмакратычных сілаў Беларусі.
У артыкуле “Латыпаў выйшаў на свабоду” “Наша Ніва” піша: “Беларусь – бадай, адзіная краіна сьвету, дзе найвышэйшыя дзяржаўныя пасады даступныя выхадцам з іншых краінаў, якія, да таго ж, не авалодалі мовай карэннага насельніцтва. Выпадкова альбо не, але пасьля рэфэрэндуму сышлі, зьвязаныя з Расеяй Ерын і Латыпаў. А сярод новых прызначэнцаў два ўраджэнцы Заходняй Беларусі – Пятро Міклашэвіч і Віктар Шэйман, які – асабліва непрымальная фігура ў Эўрапейскай супольнасьці ў зьвязку зь ягоным магчымым дачыненьнем да асабліва цяжкіх злачынстваў”.
Газэта “Брэсцкі кур’ер” паведамляе, што паводле адмысловага загаду Міністэрства інфармацыі апэратары кабэльнага тэлебачаньня ў Берасьці спынілі рэтрансьляцыю трох польскіх тэлеканалаў. Намесьнік міністра Сяргей Булацкі, які падпісаў адпаведны загад, тлумачыць, што на прагляд праграмаў замежных краінаў патрэбна мець дазвол Міністэрства інфармацыі.
У “Брэсцкім кур’еры” таксама паведамляецца, што ў вобласьці не прайшлі перарэгістрацыю 17 рэлігійных арганізацыяў. Сярод асноўных прычынаў сталася недастатковая колькасьць сяброў суполак. Як вядома, паводле новага закону “Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях”, мінімальная колькасьць людзей для рэгістрацыі павялічаная да 20 чалавек. Другой прычынай стаўся пратэст 6 суполак хрысьціян-баптыстаў супраць прымусовага запісу ў статут абмежаваньняў на тэрыторыю дзейнасьці. Адстаяць свае правы яны намерваюцца ў судзе.
Яшчэ адзін тыднёвік “Інфа-кур’ер” са Слуцку друкуе інтэрвію з загадчыцай гарадкой станцыі пераліваньня крыві. Лекарка, у прыватнасьці, заўважае, што апошнім часам зьявілася заўважная тэндэнцыя, што кроў здаюць найбяднейшыя сацыяльныя слаі насельніцтва. Рэч такая, што за кожную порцыю крыві донар атрымоўвае каля 50 тысячаў рублёў, і для многіх кроваздача сталася заробкам. Аднак мэдыкам гэтаксама ўсё часьцей даводзіцца адмаўляць гэтым людзям з прычыны нізкай якасьці іхнай крыві, выкліканай дрэнным харчаваньнем і слабым здароўем.
Пра яшчэ адну цікавую тэндэнцыю “Інфа-кур’ер” паведамляе ў артыкуле “Шахцёраў любяць за грошы”. Гаворка вядзецца пра тое, што паводле кірмашоў у Салігорску можна меркаваць, калі зьяўляюцца заробкі ў шахцёраў: менавіта да выплатаў заробкаў салігорскія ўлады прымяркоўваюць і вулічны гандаль. Прычым кошты многіх прадуктаў на гэтых кірмашах пераўзыходзяць нават звыклыя рынкавыя кошты.