(Бураўкін: ) “Гэтая кніга дарагая мне па-першае таму, што яна выйшла ў такі неспрыяльны для паэзіі й для паэтычных кніжак час. Цяпер, на жаль, выхад новай паэтычнай кніжкі – гэта рэдкасьць, што, на мой погляд, нядобра і несправядліва. А па-другое – тым, што пісалася й складалася яна ня проста як чарговы зборнік вершаў, а як кніга паэзіі, як кніга, прасякнутая трошку сумным, і ў той жа час прасьветленым восеньскім жураўліным настроем. Таму гэтая кніжка мне гэтымі рэчамі вельмі дарагая, таму сапраўды, ейны выхад для мяне – гэта падзея”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці чакаюцца якія-небудзь сюрпрызы, неспадзяванкі?”
(Бураўкін: ) “Калі яны будуць – дык на здароўе. Будзе звычайная прэзэнтацыя, прадстаўленьне новай кніжкі для тых, хто цікавіцца паэзіяй, з удзелам сяброў, людзей, якія мне дарагія па-чалавечы, у якіх ёсьць права на тое, каб судзіць яе блізка да справядлівасьці альбо зусім справядліва – бо весьці вечарыну будзе Рыгор Барадулін. Імя Рыгора й ягоны паэтычны досьвед гавораць пра тое, што гэта чалавек, які можа сказаць пра кніжку, чаго яна вартая”.
Кнігу Генадзя Бураўкіна “Жураўліная пара”, якую выпусьціла недзяржаўнае выдавецтва “Беларускі кнігазбор”, сёньня ў вялікай залі Дому літаратара будзе прэзэнтаваць аўтар разам з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Пачатак імпрэзы – а палове на сёмую вечара.