Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аблога ўрадавых будынкаў у Кіеве будзе спынена


КІЕЎ. Віктар Юшчанка сказаў, што згодны паўтарыць другі тур галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах, але ён супраць правядзеньня зусім новых выбараў. Учора Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч падпісалі пагадненьне, каб стварыць групу юрыстаў, якая распрацуе прапановы наконт заканчэньня прэзыдэнцкіх выбараў. Юшчанка таксама пагадзіўся зьняць аблогу ўрадавых будынкаў, але дэманстрацыі апазыцыі будуць працягвацца. Пагадненьне было падпісана пасьля перамоваў, на якіх пасярэднічалі прэзыдэнт Леанід Кучма, польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі і пасланец Эўразьвязу Гаўер Саляна. Кучма прапанаваў, каб адбыліся цалкам новыя прэзыдэнцкія выбары з новымі кандыдатамі. Саляна раіць, што новае галасаваньне будзе найлепшым спосабам, каб пераадолець крызіс. Ён сказаў, што падрыхтоўка да выбараў зойме месяц. Учора парлямэнт прагаласаваў за вотум недаверу ўраду Януковіча. Сам Януковіч сказаў, што ня пойдзе ў адстаўку і назваў рашэньне парлямэнту палітычна матываваным. Ён таксама заявіў, што хоча ануляваць вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Януковіч сьцьвярджае пры гэтым, што былі парушэньні ў часе выбараў у апазыцыйных апорных пунктах у Заходняй Украіне.
XS
SM
MD
LG