Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучма – супраць перагаласаваньня, Юшчанка – супраць спробы сэпаратызму, а расейцы напісалі адкрыты ліст Пуціну


Юры Дракахруст, Прага За разьвіцьцём падзеяў ва Ўкраіне сачыў па розных інфармацыйных крыніцах сачыў наш карэспандэнт.

Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма заявіў сёньня, што не падтрымлівае ідэю перагалвасоўваньня другога тура прэзідэнцкіх выбараў і прапануе правесьці новыя выбары. Ён сказаў што перагаласоўваньне другога туру – гэта неканстытуцыйны крок, паводле Кучмы Януковіч не зьбіраецца ўдзельнічаць у такім галасаваньні. Кучма заклікаў бакі канфлікту дачакацца рашэньня Вярхоўнага суда, які з панядзелка разглядае скаргу прадстаўнікоў Віктара Юшчанкі.

Сёньня Вярхоўны суд працягваў разглядаць скаргу прадстаўнікоў Віктара Юшчанкі пра парушэньні падчас галасаваньня. Сёньня ж з аналягічным зыскам зьвярнуліся ў Вярхоўны суд і прадстаўнікі Віктара Януковіча. Януковіч патрабуе прызнаць вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі і абавязаць Цэнтральную выбарчую камісію паўторна вызначыць вынікі галасаваньня ў другім туры выбараў. Калі прадстаўнікі Юшчанкі аспрэчваюць галасаваньне на ўсходзе краіны, найперш у Данецкай і Луганскай абласьцях, то Віктар Януковіч лічыць несапраўднымі дадзеныя ў 11 абласьцях захаду і цэнтру Ўкраіны.

Сёньня Данецкі аблсавет прызначыў на 9 студзеня правядзеньне рэфэрэндуму аб стварэньні самастойнага суб’екту ў межах фэдэрацыі. Старшыня аблсавету падкрэсьліў, што размова не ідзе аб аддзяленьні ад Украіны, а аб фэдэралізацыі. Паводле Канстытуцыі Ўкраіна зьяўляецца ўнітарнай, а не фэдэратыўнай дзяржавай. Учора генэральная пракуратура распачала крымінальную справу па фактах замаху на тэрытарыяльную цэласьць Украіны, а таксама па фактах дзеяньняў, накіраваных на скіданьне канстытуцыйнага ладу і захоп ўлады.

Сёньня адбылася сустрэча Віктара Юшчанкі зь міжнароднымі пасярэднікамі – прэзыдэнтамі Польшчы і Літвы Квасьнеўскім і Адамкусам, прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях бясьпекі Саланам і кіраўніком МЗС Польшчы Цімашэвічам. Юшчанка заявіў, што выступае супраць сілавога разьвіцьця падзеяў і рашуча асудзіў праявы сэпаратызму ў некаторых рэгіёнах Украіны. Міжнародныя пасярэднікі заклікалі бакі ўкраінскага канфлікту шукаць шляхі яго вырашэньня за сталом перамоваў.

Група расейскіхі палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і журналістаў зьвярнуліся да прэзыдэнта Пуціна з адкрытым лістом. Яны заклікалі расейскія ўлады паважаць выбар украінскага народа, не патураць сэпаратызму ані на Ўсходзе, ані на Захадзе Ўкраіны, спыніць прапаганду на карысьць аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны. Ліст падпісалі Барыс Нямцоў, Ірына Хакамада, Гары Каспараў, Віктар Шандэровіч, Яўгэн Кісялёў і іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG