Паводле ўдзельнікаў чарнобыльскай сустрэчы, галоўнае пытаньне, якое ўтрымліваецца ў лісьце да беларускага прэзыдэнта, наступнае: што сказаць тым немцам, якія рыхтуючыся да чарговага адпачынку беларускіх дзяцей, ўжо аформілі на сваёй працы адпаведны водпуск? У Нямеччыне такія пытаньні вырашаюцца загадзя. Што сказаць тым спонсарам, якія ахвяравалі адпаведныя сродкі на арганізацыю саксонскіх канікулаў для маленькіх беларусаў?
“Калі Лукашэнка скажа нам: вы можаце пералічыць свае грошы на беларускія чарнобыльскія праекты, то ён мае зусім нявернае ўяўленьне. Нашыя спонсары хочуць бачыць дзяцей тут Нямеччыне, нашыя сем''і хочуць і надалей запрашаць да сябе ў госьці беларускіх дзяўчынак і хлопчыкаў", – кажа каардынатар ўсходнесаксонскіх чарнобыльскіх ініцыятываў Георг Тытцэн.
Актывістка групы "Дапамога Чарнобылю" зь Пірны – гораду партнэра беларускага Брагіна, журналістка Хайкэ Забэль перакананая, што 15-гадовую традыцыю трэба працягваць і надалей.
(Забэль: ) “Такое рашэньне прынятая сходам цэлай сеткі чарнобыльскіх ініцытываў Усходняй Саксоніі. Мы вырашылі працягваць тую працу, якую рабілі дагэтуль. Запрашэньне дзяцей, арганізацыя гуманітарнай дапамогі, розныя іншыя праекты. Пра гэта гаворыцца ў нашых лістах да беларускага і нямецкага кіраўніцтва. Мы разьлічваем на шырокае абмеркаваньне сытуацыі, інфармаваньне насельніцтва і ягоную актыўнасьць”.
Сёлета ва Ўсходняй Саксоніі адпачыла звыш за тысячу беларускіх дзяцей. Прыкладна столькі ж дзяцей заплянавана запрасіць ў гэтую фэдэральную зямлю і ў наступным годзе.