Сёньня Сусьветны дзень змаганьня са СНІДам. У розных краінах праводзяцца мерапрыемствы ў гэтай справе.
Галоўны санітарны лекар Беларусі Міхаіл Рымша заявіў, што дзяржаўная палітыка у справе нераспаўсюду СНІД аказалася эфэктыўнай, але на сёньня зарэгістраваныя больш за 6 тыс. ВІЧ-інфікаваных.
Гаворыць Вольга, ВІЧ-інфікаваная:
(Вольга:) – Колькі год таму чалавек з дыягназам ВІЧ быў проста сьмяротнік. Цяпер я прымаю тэрапію і спадзяюся ўбачыць, як вырастуць мае дзеці.
Паўнавартасная антырэтравірусная тэрапія аказваецца дзяржавай і каштуе каля 9 тыс. даляраў на чалавека ў год. Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка заявіў, што СНІД зарэгістраваны ва ўсіх рэгіёнах Расеі, найбольш закранутая маладыя жанчыны ад 15 да 20 гадоў. У Грузіі зарэгістраваныя 614 выпадкаў заражэньня, кожны шосты – жанчына. У Казахстане прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў, што зарэгістраваныя больш за 4,5 тыс. інфікаваных. Паводле ацэнак міжнародных спэцыялістаў, на самой справе у Расеі, Усходняй Эўропе і Сярэдняй Азіі нашмат больш інфікаваных, чым падае статыстыка – да 5-10 разоў. Спэцыялісты ААН цьвердзяць, што гэтыя рэгіёны дэманструюць найбольшыя тэмпы распаўсюду інфэкцыі.