ЛЁНДАН. Міністэрства замежных справаў Брытаніі заявіла, што зьнявечанае цела белай жанчыны, знойдзенае нядаўна ў Іраку, не належаыць Маргарэт Гасан, выкрадзенай ваяўнікамі 19 кастрычніка. Аднак, па словах урадоўцаў, Маргарэт Гасан прызнаная забітай, бо тэлеканал Ад-Джазіра надаў стужку з запісам яе забойства. Ваяўнікі не аддалі цела сям’і.