Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея закрывае мяжу з Абхазіяй і спыняе чыгуначныя зносіны


СУХУМІ. Расея з 2 сьнежня перапыняе наўпроставыя чыгуначныя зносіны з Абхазіяй. Памочнік расейскага прэм’ера Генадзь Букаеў заявіў, што Расея лічыць неканстытуцыйнымі дзеяньні апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Багапша, які пацьвердзіў намер 6 сьнежня заняць прэзыдэнцкі пасад. (Букаеў:) – З 2 сьнежня перарываюцца чыгуначныя зносіны паміж Масквою і Сухумі. Узмацняецца рэжым аховы дзяржаўнае мяжы. Парлямэнт і Палата Старэйшын Абхазіі вызналі перамогу Сяргея Багапша, але Расея падтрымлівала праўрадавага кандыдата – Раўля Хаджымбу.
XS
SM
MD
LG