1 сьнежня, у першы дзень зімы, адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з AIDS. Магчымасьць захварэць на гэтую невылечную хваробу зьвязваюць найперш зь неразборлівым сэксуальным жыцьцём. Дарэчы будзе згадаць, што якраз 1 сьнежня ў 1953 годзе выйшаў у сьвет першы нумар знакамітага эратычнага часопісу “Playboy”.
Сёньня ў Румыніі адзначаюць нацыянальнае сьвята – Дзень Румыніі. Дыпляматычныя дачыненьні з гэтай краінаю Беларусь устанавіла 14 лютага ў 1992 годзе.
1 сьнежня 1856 году адкрыўся Віленскі музэй старажытнасьцяў, заснаваны беларускім археолягам і гісторыкам Яўстахам Тышкевічам. Апроч ягонага брата Канстанціна, свае калекцыі новаму музэю перадалі Ўладзіслаў Сыракомля, Адам Кіркор, Тэадор Нарбут, Францішак Багушэвіч. Напрыканцы 19 ст. у фондах музэя налічвалася больш за 12 тысяч экспанатаў.
1 сьнежня 1919 году скончыў жыцьцё самагубствам Рамуальд Жакоўскі, выдатны беларускі актор, паэт і таленавіты дэкляматар. Выступаў Жакоўскі ў трупе Фларыяна Ждановіча. Прычынаю самагубства 22-гадовага актора называюць нястачу і голад.
1 сьнежня 1901 году нарадзіўся Езэкіль Рыўлін, беларускі гісторык і дзяржаўны дзеяч. З 1929 году Рыўлін працаваў намесьнікам наркама асьветы Беларусі. А з 1931 году стаў дырэктарам Інстытуту асьпірантуры Акадэміі навук Беларусі. Быў рэпрэсаваны й сасланы ў Сібір. Пазьней, па вайне, вярнуўся ў Беларусь, выкладаў у БДУ, стаў прафэсарам, быў абраны акадэмікам беларускай Акадэміі Навук. Памёр Езэкіль Рыўлін у 1978 годзе.
А яшчэ 1 сьнежня 1931 году прыйшоў на сьвет Валянцін Малышаў, заслужаны архітэктар Беларусі. Ягоныя творы – менскія Палац спорту і кінатэатар “Кастрычнік”. Будынкі паводле праектаў Малышава можна пабачыць у Горадні, Берасьці, Гомелі, Бабруйску, Салігорску. А яшчэ Малышаў спраектаваў санаторый “Беларусь”, што ў Друскеніках.
1 сьнежня адзначае свой дзень нараджэньня Вайра Вікі-Фрэйбэрга, прэзыдэнт суседняе Латвіі. Яна – першая ў постсавецкіх краінах жанчына-прэзыдэнт – прыйшла на сьвет у 1937 годзе.