Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі МУС і пракуратуры Расеі адведалі Абхазію.


СУХУМІ. Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных справаў і пракуратуры Расеі прыляцелі ў Абхазію, каб, паводле заявы прадстаўніка пракуратуры Ўладзіміра Калесьнікава “гарантаваць вяршэнства закону” ў гэтай рэспубліцы, якая юрыдычна зьяўляецца часткай Грузіі. Напачатку лістапада МУС Абхазіі адмовілася падначальвацца ўраду Надара Хашбы, заяўляючы, што улады ня ў стане забясьпечыць парадак пасьля спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў. Парлямэнт Абхазіі і Рада Старэйшынаў прызналі пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў лідэра апазыцыі Сяргея Багапша. Аднак адміністрацыя дзейнага прэзыдэнта Уладзіслава Ардзінбы, якая цесна зьвязаная з Расеяй, адмовілася саступіць уладу.
XS
SM
MD
LG