Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынская апазыцыя заяўляе аб фальсыфікацыі выбараў


БУХАРЭСТ. У Румыніі лідэр апазыцыі Траян Бэсэску заклікаў ануляваць вынікі прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў і правесьці новыя. Бэсэску, мэр Бухарэсту і лідэр правацэнтрысцкага альянсу “Справядлівасьць і праўда”, заявіў, што ўлады прыпісалі ягонаму спаборніку, дзейнаму прэм’ер-міністру Адрыяну Настасэ, 160 тыс. фальсыфікаваных галасоў. Міжтым назіральнікі ад АБСЭ заявілі, што выбары ў Румыніі прайшлі “на добрым арганізацыйным і прафэсійным роўні, нягледзячы на паасобныя парушэньні працэдуры”.
XS
SM
MD
LG