Галоўныя палосы цэнтральных і рэгіянальных газэтаў Беларусі займаюць паведамленьні пра падзеі ва Ўкраіне. Так, газэта “Віцебскі кур’ер” піша: “Нашыя паўдзённыя суседзі на справе даказалі наяўнасьць эўрапейскага мэнталітэту: яны ня толькі прагаласавалі, але сталіся здольнымі адстаяць свае галасы. Менавіта ва Ўкраіне апазыцыя паказала ўсяму сьвету магчымасьць таленавіта праводзіць палітычныя кампаніі й перамагаць. Ці адгукнуцца падзеі “аранжавай рэвалюцыі” ў Беларусі?” – ставіць пытаньне “Віцебскі кур’ер”.
“Беларуская дзелавая газэта” нібыта дае адказ на гэтае пытаньне наступнай цытатай: “Самы галоўны ўплыў украінскіх падзеяў на Беларусь, што яны пачалі выводзіць з каматознага стану адэкватную частку беларускага грамадзтва. Становіцца відавочным, што людзей вывела на вуліцу ня толькі разуменьне адбытай несправядлівасьці, ня толькі Юшчанка й Цімашэнка. Людзей вывела на вуліцу Вера, што яны – народ, а ня кучка “адмарозкаў”.
Тыднёвік “Беларуская газэта” працягвае тэму наступным выказваньнем: “Кіеўскія падзеі даказваюць: улада дастаецца таму, хто яе палка жадае. Калі дзеля прэзыдэнцтва ты не гатовы рызыкаваць уласнай свабодай і жыцьцём, то лепш у гэтыя гульні не гуляць. А калі ў цябе ёсьць воля прысягнуць, не зважаючы, што ЦВК прызнае цябе пераможаным, калі ёсьць сьмеласьць заклікаць да захопу дзяржаўных органаў і чыгункі, то народ за табою пойдзе нават у сьцюжу”.
На тэму ўкраінскіх выбараў “Беларуская дзелавая газэта” й “Беларуская газэта” друкуюць інтэрвію з украінскімі, беларускімі й расейскімі палітыкамі, а таксама зь лідэрамі моладзевага ўкраінскага руху “Пара”.
Выбарчую тэматыку, але ўжо ў беларускай палітычнай прасторы “Віцебскі кур’ер” разглядае у артыкуле “Ганіце вашы грошыкі”. Вось адна з цытатаў: “Калі верыць афіцыйным дадзеным, пераважная бальшыня жыхароў нашай краны нядаўна прагаласавалі “За Беларусь”. На знак падзякі за гэта кіраўніцтва краіны зрабіла свайму народу цудоўны пераднавагодні падарунак: зь 1 сьнежня аплата за тэхнічнае абслугоўваньне жылых дамоў павялічылася на 22, 4 %”.
“Беларуская дзелавая газэта” паведамляе, што армія беларускіх пісьменьнікаў-палітыкаў папоўнілася гэнэралам Фраловым: у Беларусі з рук у рукі пачала распаўсюджвацца ягоная першая кніга “Куды ідзём, беларусы?” Па-сутнасьці – гэта жыцьцёвыя погляды й праграма дзеяньняў будучага кандыдата ў прэзыдэнты – піша БДГ.
Артыкул “Найвялікшы брытанец усіх часоў” “Беларуская дзелавая газэта” прысьвячае Уінстану Чэрчылю. Сёньня адзначаецца 130 гадоў з дня ягонага нараджэньня.