БРАЗЫЛІЯ. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Бразыліі Луісам Інакаё Лала да Лес прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што Пакістан “зь нецярпеньнем чакае мірнага суіснаваньня з Індыяй праз вырашэньне ўсіх спрэчак”. Мушараф заявіў, што распачаўся працэс аднаўленьня адносінаў паміж дзьвюма краінамі, якія 15 гадоў вялі ваенныя дзеяньні за спрэчны штат Джаму і Кашмір.