У.Латыпаў ачольваў Адміністрацыю прэзыдэнта з 12 верасьня 2001 году. Нарадзіўся 28 лютага 1951 году ў вёсцы Катаева Бакалінскага раёну Башкірскай АССР. Скончыў юрыдычны факультэт Казанскага дзяржаўнага універсытэта імя Ульянава (Леніна) і Вышэйшыя курсы КГБ СССР у Мінску. Палкоўнік запаса. 1994-1998 гады — памочнік прэзыдэнта Беларусі ў замежнапалітычных пытаньнях. Быў міністрам замежных справаў Беларусі, намесьнікам прэм’ер-міністра, сакратаром Рады Бясьпекі. Ачольвае Беларускую фэдэрацыю коннага спорту.
Адстаўку Латыпава камэнтуюць прадстаўнікі ўладаў і апазыцыі.
Для дэпута Палаты прадстаўнікоў Сяргея Касьцяна адстаўка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі была вельмі нечаканай:
(Касьцян: ) “Мне вельмі цяжка сказаць нешта з гэтай нагоды. Для мяне гэта вялікая нечаканасьць. Кажуць, з чалавекам пуд солі трэба зьесьці, каб даць яму нейкую характарыстыку. А я такой магчымасьці ніколі ня меў, таму мне вельмі цяжка што-небудзь сказаць”.
А вось ягоны калега Васіль Хрол перакананы, што Латыпаву будзе прапанаваная дыпляматычная праца:
(Хрол: ) “Я ўпэўнены, што гэтая адстаўка можа быць зьвязаная толькі з тым, што Ўрал Рамдракавіч напісаў заяву на ўласнае жаданьне. І больш ні з чым, таму, што Ўрал Рамдракавіч спэцыяліст вельмі комплексны, які мае вялікі досьвед працы на рознага роду пасадах. Пачынаючы ад аналітычнай працы ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі й заканчваючы Міністэрствам замежных справаў і Адміністрацыяй прэзыдэнта. Таму я думаю, што Ўрал Рамдракавіч проста вырашыў, што час пераходзіць на іншую працу. Я перакананы, што яму будзе прапанаваная праца па дыпляматычных каналах Рэспублікі Беларусь”.
Палітоляг Аляксандар Фядута пракамэнтаваў адстаўку Ўрала Латыпава цытатай з Шэксьпіра:
(Фядута: ) “Я ня ведаю, як гэта будзе па-беларуску, але па-расейску гэта будзе гучаць так: “Мавр сделал своё дело, мавр должен уйти”. Дарэчы, ён ня толькі зрабіў сваю справу, ён ужо й, можа, нарэшце заслужыў магчымасьць адысьці ад улады. Вядома, галоўнае — што ён павінен быў рабіць на гэтай пасадзе спадар Латыпаў, гэта забясьпечваць нейкі больш-менш прыстойны імідж улады. Гэтага ён ня здолеў зрабіць цалкам. А па-другое, забясьпечваць пэўную ступень ляяльнасьці з боку Расеі. Цяпер, вядома, такой ляяльнасьці ўжо ня будзе, і навошта тады такі кіраўнік адміністрацыі?”
А для лідэра АГП Анатоля Лябедзькі адстаўка Латыпава не была нечаканай:
(Лябедзька: ) “Мяне гэта не зьдзіўляе. Я атрымаў інфармацыю, што адзін зь беларускіх амбасадараў праводзіў у Брусэлі кансультацыі, каб спадар Латыпаў ня трапіў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу. Матывацыя была такая, што ў найбліжэйшы час кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі зьменіць сваю пасаду і будзе займацца прадпрымальніцтвам. А з чым гэта зьвязана — тут можа быць некалькі варыянтаў.
Думаю, што Аляксандар Лукашэнка ў апошні час праводзіць зачыстку людзей, якія маюць глыбокія карані, частка якіх ідзе ў Расею. Ён лічыць, што цяпер якраз той час, калі наяўнасьць нейкіх шчыльных сувязяў з палітычнымі й іншымі коламі ў Расеі — гэта мінус. Таму такія людзі будуць зачышчацца. Па-другое, я думаю, што быў і моцны намер з боку Латыпава. Што ён ужо адпрацаваў і зрабіў усё магчымае, каб Аляксандар Лукашэнка па сёньняшні дзень быў каля ўлады. Я думаю, што ён быў адным з тых, хто кіраваў рэфэрэндумам і правядзеньнем выбараў. І ён хацеў бы атрымаць невялічкі карт-блянш. Так, што, я думаю, тут паразуменьне паміж Латыпавым і Лукашэнкам”.