Cакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік лічыць, што цяперашняя сытуацыя выходзіць за рамкі заканадаўства Ўкраіны, і гэта можа прывесьці да нэгатыўных наступстваў для ўкраінскай дзяржавы.
(Лазавік: ) “Людзі, якія зь нейкай радасьцю ідуць на гэтыя мітынгі й з аднаго боку, і з другога, як на нейкі фэстываль, — баюся, што празь некалькі дзён яны сур’ёзна задумаюцца, а што ж далей?.. Магчымы нават раскол вялікай дзяржавы на дзьве часткі. Самае разумнае было б сёньня — вярнуцца ў прававыя рамкі. Парушэньне заканадаўства заўсёды нэгатыўна адбіваецца на тых, хто яго парушае. А сёньня ёсьць масавыя парушэньні і з аднаго, і з другога боку, і ў першую чаргу парушэньне дзяржаўных асноваў”.
Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў параўноўвае цяперашнюю сытуацыю ва Ўкраіне з падзеямі ў Беларусі падчас канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў 1996 годзе.
(Пастухоў: ) “У адрозьненьне ад падзеяў 1996 году, народ Украіны ўспрыняў выбары прэзыдэнта як сваю кроўную справу — уся Ўкраіна выйшла на вуліцы. Гэта можна назваць рэвалюцыяй, і яна павінна мець станоўчыя вынікі. Мне падаецца, што гэтыя вынікі будуць на карысьць дэмакратыі, на карысьць эўпрапейскага кірунку разьвіцьця. Тады ж, у 1996 годзе, сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі, наадварот, заклікаў, каб народ разыходзіўся, што ўсё, маўляў, вырашыцца прававым шляхам. Але ж гэтага не адбылося…”
А гісторык Алег Трусаў, гаворачы пра магчымасьць падзелу ўкраінскай дзяржавы, згадвае трагічныя падзеі ва Ўкране ў 1918—1920-я гады.
(Трусаў: ) “Узьнікла некалькі самастойных утварэньняў — Заходняя Ўкраінская рэспубліка і рэспубліка ў Кіеве… Бальшавікі зьдзейсьнілі дзяржаўны пераварот, і ўрад Цэнтральнай Рады ў Кіеве быў зрынуты, і пачалася кравапралітная грамадзянская вайна. У Рызе ў 1921 годзе Беларусь і Ўкраіну падзялілі напалам. Ізноў Заходняя Ўкраіна адышла да Польшчы, а на Ўсходзе была абвешчаная Савецкая Ўкраінская Рэспубліка. Спачатку сталіцай быў Харкаў, а потым сталіцу перанесьлі ў Кіеў. Цяпер сытуацыя ва Ўкраіне ізноў вельмі цяжкая. Ізноў імпэрыялістычныя сілы Расеі сьпяць і бачаць, каб забраць Крым, а цяпер яны відавочна хочуць забраць і Данбас. І я спадзяюся, што ва ўкраінцаў хопіць палітычнага розуму, каб не падзяліць сваю краіну на некалькі частак”.