БАГДАД. На поўдзень ад ірацкай сталіцы зьнішчана мноства паўстанцаў, іншыя захоплены ў палон. Сэрыю апэрацый уздоўж ракі Эўфрат правялі амэрыканскія марскія пехацінцы, ірацкія сілы і брытанскія жаўнеры. Амэрыканцы паведамілі, што ў нядзелю страцілі двух марскіх пехацінцаў у правінцыі Бабіл.
Зьвязаная з Аль-Кайдай групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі ўзяла на сябе адказнасьць за забойства 17 супрацоўнікаў ірацкіх сілаў бясьпекі і аднаго курдзкага міліцыянта ў паўночным горадзе Масул. За апошнія дзесяць дзён у горадзе былі забіты больш за 50 чалавек, пераважна прыхільнікаў ірацкага часовага ўраду ці супрацоўнікаў сілаў бясьпекі.