ДАНЕЦК. Данецкая абласная Рада дэпутатаў прыняла рашэньне правесьці 15 сьнежня рэфэрэндум па пытаньні аб наданьні вобласьці статусу рэспублікі ў складзе фэдэральнай украінскай дзяржавы.
Прыхільнікі Віктара Юшчанкі абвясьцілі, што перамовы паміж двума кандыдатамі ў прэзыдэнты скончыліся паразай. Кандыдаты ня здолелі дамовіцца аб выйсьці з крызысу. Міжтым раней Рада Бясьпекі Украіны заклікала кандыдатаў у прэзыдэнты як найхутчэй знайсьці вырашэньне палітычнага крызысу, пакуль ён не ператварыўся ў эканамічны крызыс. Міністар фінансаў Украіны Мікола Азараў заявіў, што ад пачатку крызысу Украіна страціла каля 113 млн. даляраў. "Фінансавая бясьпека Ўкраіны можа аказацца пад пагрозаю", -- заявіў міністар. Апошнія гады Украіна дэманстравала эканамічны рост дзякуючы ўзрастаньню экспарту. Але бюджэтны дэфіцыт значна ўзрос цягам двух месяцаў перад выбарамі, калі ўрад Віктара Януковіча павялічыў сацыяльныя расходы. Лідэр блёка партыяў “Наша Ўкраіна” Віктар Юшчанка заклікаў узбудзіць крымінальную справу супраць тых, хто стварае пагрозу цэласнасьці Ўкраіны. ЦВК Украіны адпрэчыла дзьве скаргі штаба Віктара Юшчанкі на парушэньне працэдуры галасаваньня падчас другога туру выбараў.