КІЕЎ. Рада Бясьпекі Украіны заклікала кандыдатаў у прэзыдэнты як найхутчэй знайсьці вырашэньне палітычнага крызысу, пакуль ён не ператварыўся ў эканамічны крызыс. Міністар фінансаў Украіны Мікола Азараў заявіў, што ад пачатку крызысу Украіна страціла каля 113 млн. даляраў. "Фінансавая бясьпека Ўкраіны можа аказацца пад пагрозаю", -- заявіў міністар. Апошнія гады Украіна дэманстравала эканамічны рост дзякуючы ўзрастаньню экспарту. Але бюджэтны дэфіцыт значна ўзрос цягам двух месяцаў перад выбарамі, калі ўрад Віктара Януковіча павялічыў сацыяльныя расходы.