Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся ўрачыстасьці да сьвяткаваньня чарговых угодкаў Слуцкага паўстаньня


Севярын Квяткоўскі, Менск У менскай сядзібе Партыі БНФ зладзілі вечарыну прысьвечаную Слуцкаму збройнаму чыну. Кульмінацыяй імпрэзы стаўся выступ барда Андрэя Мельнікава. 27 лістапада па месцах баёў паўстанцаў рушыць дэлегацыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, а ў Слуцку да яе далучацца сябры Партыі БНФ.

На імпрэзе ў сядзібе партыі БНФ выступіў старшыня партыі Вінцук Вячорка:

(Вячорка: ) "Са сьвятам вас. Я думаю, што ў будучай свабоднай Беларусі слуцкія дні будуць дзяржаўным сьвятам. Ці гэта будуць фэстывалі, ці гэта будуць навуковыя чытаньні, ці гэта будуць вайсковыя парады па Слуцкіх і Семежаўскіх вуліцах. Думаю, што будзе гэта ўсё".

27 лістапада па месцах асноўных баёў войска Слуцкай Рады з чырвоным войскам рушыць дэлегацыя, арганізаваная Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыяй БНФ. Грозава-Семежава-Вызна (цяпер завецца Чырвоная Слабада) і Слуцак: вось традыцыйны маршрут паломнікаў да памятных месцаў Слуцкага паўстаньня, альбо Слуцкага Збройнага Чыну.

Арганізатары атрымалі дазвол на мітынгі ў названых населеных пунктах.

Галоўны мітынг адбудзецца перад будынкам у цэнтры Слуцку, дзе Рада абвясьціла змаганьне за ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі. У Слуцку да сябраў КХП-БНФ далучыцца дэлегацыя сябраў Партыі БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG