Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФАТХ чакаюць перавыбары


РАМАЛА. Прадстаўнік палестынскага руху “ФАТХ” заявіў, што будуць праведзеныя перавыбары кіраўніцтва руху ўпершыню з 1987 г. Выбары прызначаныя на жнівень 2005 г. Міністар сельскай гаспадаркі палестынскае аўтаноміі і чалец Рэвалюцыйнай Рады ФАТХУ Ібрагім Абу Аль-Наджа заявіў, што пры неабходнасьці будуць унесеныя зьмены ў партыйную праграму і Канстытуцыю Аўтаноміі. Міжтым дэлегацыя Палестынскай аўтаноміі адведае у турме Марвана Баргуці, аднаго з радыкальных лідэраў руху “ФАТХ”, каб абмеркаваць ягоныя пляны узяць удзел у студзеньскіх выбарах прэзыдэнта Аўтаноміі. Баргуці адбывае 5 пажыцьцёвых тэрмінаў у ізраільскай турме за арганізацыю палестынскай інтыфады і за забойства прынамсі 21 чалавека. Аднак Рэвалюцыйная Рада руху ФАТХ падкрэсьліла, што менавіта Марван Баргуці ёсьць іх адзіным кандыдатам.
XS
SM
MD
LG