Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан - сусьветны лідэр па вытворчасьці опіюму


ВЕНА. Аўганістан – паводле ацэнкаў ААН – заняў першае месца ў сьвеце па вытворчасьці опіюму. Кіраўнік аддзаленьня ААН па кантролю за нарказваротам і злачыннасьцю Антоніё Марыя Коста заявіў пра гэта ў Вене на паседжаньні АБСЭ. Сёлета вытворчасьць опіюму ў Аўганістане вырасла на 64% і прыбытак ад ягонага продажу склаў каля 2 млрд. 800 млн. даляраў.
XS
SM
MD
LG