На майдане Незалежнасьці выступіў актор тэатра імя Івана Франка Багдан Бэнюк. Ён паведаміў, што група актораў тэатру адмовілася ехаць у Менск, дзе заўтра ў межах Дзён Украіны ў Беларусі кіеўскі тэатар меўся паказваць спэктакль “Швэйк”. Адмова была прынятая на знак пратэсту супраць віншаваньняў з перамогай, якія Аляксандар Лукашэнка накіраваў Віктару Януковічу. Заўтра акторы тэатра Івана Франка, якія адмовіліся ехаць у Менск, пакажуць спэктакль “Швэйк” на майдане Незалежнасьці.
Сёньня ва ўкраінскім парлямэнце адбылося паседжаньне пагаджальнай рады кіраўнікоў усіх фракцыяў. Старшыня Вярхоўнай Рады Ўладзімер Літвін заявіў, што ў краіне склалася “траеўладзьдзе”. Паводле яго ў гэтай сытуацыі парлямэнт павінен узяць на сябе адказнасьць, галоўнае – гэта прадухіліць сутыкненьні – заявіў сьпікер. Літвін падкрэсьліў, што ня можа быць і мовы пра інаўгурацыю Віктара Януковіча. Сьпікер спаслаўся на рашэньне Вярхоўнага суду, які прыпыніў публікацыю вынікаў галасаваньня.
Заўтра мяркуецца правесьці пазачарговае пасяджэньне Вярхоўнай Рады. Праўладныя фракцыі прапануюць праект рашэньня, дзе ўтрымліваецца заклік да Юшчанкі і Януковіча сесьці за стол перамоваў, а таксама да 30 лістапада апублікаваць усе пратаколы Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Як ужо казаў наш карэспандэнт Валер Каліноўскі, на вакзальнай плошчы Кіева сёньня прайшоў мітынг прыхільнікаў Віктара Януковіча. Паведамляецца, што ў ім узялі ўдзел 10-15 тысячаў чалавек. На ім выступіў і сам Януковіч і кіраўнік ягонага выбарчага штабу Сяргей Цігіпка. Цігіпка паведаміў, што з Луганску, Данецку і Запарожжа ў Кіеў накіроўваюцца цягнікі з прыхільнікамі дзейнага прэм’ер-міністра.
Паводле Цігіпкі ў Луганску і Данецку мясцовая выканаўчая ўлада зьбіраецца прыпыніць эканамічныя адносіны з Заходнімі рэгіёнамі краіны. Ён назваў гэта не найлепшым выйсьцем з сытуацыі. Сяргей Цігіпка паведаміў, што бок Януковіча гатовы да перамоваў, але іх ня хоча іншы бок.
Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі на вакзальнай плошчы Кіева Віктар Януковіч сказаў
(Януковіч: ) “З той міжнароднай групай эўрапейскай, якая прыехала да нас на Ўкраіну, я буду зь імі весьці перамовы ад вашага імя. І сёньня і вызываю на перамовы, гэтак як і на дэбатах, гэтага шкадлівага ката Леапольда Юшчанку”.
Масавыя акцыі сёньня праходзілі ня толькі ў Кіеве. Прынамсі ў Ужгарадзе адбыўся мітынг у падтрымку Віктара Юшчанкі, у якім узялі удзел каля 15 тысячаў чалавек. А ў Харкаве на адным баку цэнтральнай плошчы горада мітынгавалі прыхільнікі Віктара Юшчанкі, на другім – Віктара Януковіча.
Сёньня прэзыдэнт Кыргызстану Аскар Акаеў павіншаваў Віктара Януковіча з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах. Першым такое віншаваньне накіраваў кіраўніку ўкраінскага ўраду прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, віншаваньні накіравалі кіраўнікі Беларусі Лукашэнка, Казахстану Назарбаеў, Узбэкістану Карымаў, Армэніі Качаран і лідэр Кітаю Ху Дзынтао.