Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Абхазіі прызнаў Сяргея Багапша пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах


СУХУМІ. Парлямэнт Абхазіі прызнаў апазыцыйнага кандыдата Сяргея Багапша пераможцам на выбарах прэзыдэнта рэспублікі, якая юрыдычна ёсьць часткай Грузіі, але мае фактычную незалежнасьць з пачатку 1990-х. Інаўгурацыя Багапша прызначаная на 6 сьнежня. Парлямэнт лічыць, што выбары, якія прайшлі ў Абхазіі 3 кастрычніка, адбыліся, нягледзячы на паасобныя парушэньні. Дэпутаты даручылі кабінэту міністраў і сілавым структурам “у вызначаны Канстытуцыяй тэрмін забясьпечыць урачыстую цырымонію ўзыходжаньня на пасад новага прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG