Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы Юшчанкі, Кучмы, Януковіча і міжнародных пасярэднікаў пачаліся ўвечары ў пятніцу


Валер Каліноўскі, Кіеў У Кіеў прыбылі прэзыдэнты Польшчы і Літвы, а таксама прадстаўнік Эўразьвязу Хаўер Саляна і генэральны сакратар АБСЭ Ян Кубіш. Яны выступяць у якасьці пасярэднікаў перамоваў паміж канфліктуючымі бакамі ў Кіеве, якія пачаліся сёньня ўвечары ў Марыінскім палацы.

Леанід Кучма ня змог зрабіць запіс свайго тэлезвароту ў Адміністрацыі прэзыдэнта, якая была блякаваная людзьмі, запіс быў зроблены ў нейкім іншым месцы, ён быў паказаны па тэлеканале “Інтэр”.

Кучма выглядаў прыгнечаным. Ён абвясьціў пра перамовы з Юшчанкам пры пасярэдніцтве прэзыдэнтаў Польшчы і Літвы Квасьнеўскага і Адамкуса, кіраўніка замежнай палітыкі Эўразьвязу Салянай, генэральнага сакратара АБСЭ Кубіша і сьпікера расейскай Дзярждумы Грызлова.

Круглы стол, які пачаўся а 18 гадзіне, павінен вызначыць “палітыка-прававыя шляхі вырашэньня крызыснай сытуацыі”. Кучма заклікаў апанэнтаў суцішыць свае страсьці.

(Кучма: ) “Любая рэвалюцыя павінна завяршыцца мірам, дык вось чым хутчэй завершыцца гэтая рэвалюцыя, так званая, тым лепей будзе для ўкраінскага народу”.

Кучма выказаў ўдзячнасьць “таму боку, дзе вырабляецца асноўная прадукцыя», гэта значыць Усходу Украіны, за тое, што яны ўстрымліваюцца ад маніфэстацыяў. Але нягледзячы на заявы Кучмы маніфэстацыі прыхільнікаў Кучмы і Януковчіа ў Кіеве сёньня працягваліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG