Пасьля высноваў Эўразьвязу адносна Беларусі, ухваленых на пачатку гэтага тыдня, Літва прапанавала правесьці абмеркаваньне беларускага пытаньня ў Вільні на пачатку наступнага году. У новаабраным літоўскім парлямэнце існуе перакананьне, што ранейшая палітыка Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі ня дае вынікаў у справе яе дэмакратызацыі і літоўскія парлямэнтары шукаюць новыя шляхі. Ініцыятарам новых захадаў у справе дэмакратызацыі Беларусі, якія будуць распрацоўвацца ў новым літоўскім Сойме, выступіў дэпутат Вацлаў Станкевіч, абраны ў парлямэнт другі раз, які, як пацьвердзілася сёньня, і надалей будзе ачольваць парлямэнцкую камісію ў справах НАТО.
(В.Станкевіч: ) “У Літве мы маем парлямэнцкія асамблеі з нашымі калегамі з Польшчы, з Латвіі і Эстоніі, і таксама з Украінай. Але мы нічога падобнага ня маем зь Беларусьсю. Тое, што Беларусь не ўваходзіць у галоўныя структуры Эўропы, вельмі кепска для суседніх краінаў – Латвіі, Літвы, Польшчы. Наш мэнталітэт больш падобны да мэнталітэту беларусаў, і мы павінны працаваць так, каб самім дапамагчы і Беларусі, і сабе, і паказаць Эўропе, як трэба працаваць зь Беларусьсю.”
Паводле літоўскага парлямэнтара, паколькі форма парлямэнцкай асамблея для працы зь Беларусьсю непрыдатная, у беларускім парлямэнце няма апазыцыі, можа быць іншы шлях для працы і зь беларускай апазыцыяй, і з прадстаўнікамі ўраду, каб уплываць на дэмакратычныя зьмены ў Беларусі.
(Станкевіч: ) “Таму я прапанаваў утварыць такую інстытуцыю – яе можна назваць форум, – дзе бы працавалі палітыкі Польшчы, Літвы, Латвіі й прадстаўнікі апазыцыі Беларусі, якія, падкрэсьлю, на жаль, ня маюць магчымасьці працаваць у парлямэнце Беларусі, і, плюс, прадстаўнікі парлямэнту Беларусі. І на ўзроўні гэтага форуму мы маглі бы штодзённа працаваць, штомесячна працаваць. Не ад канфэрэнцыі да канфэрэнцыі, не ад сэмінару да сэмінару, а штодзённа працаваць з нашымі калегамі беларусамі, і тады, мне здаецца, мы б мелі пазытыўныя вынікі.”
Літоўскі парлямэнтар Вацлаў Станкевіч падкрэсьліў, што ідэя стварэньня падобнага форуму ня мае нічога супольнага з прызнаньнем беларускага парлямэнту, які ў Літве, як і ў Эўрвазьвязе, не прызнаецца легітымным : “Я не прапаноўваю ствараць такую інстытуцыю на ўзроўні Эўропы – гэта мае быць створана на ўзроўні суседніх краінаў, і толькі”.
Гэта быў літоўскі парлямантар Вацлаваў Станкевіч, якога сёньня новы Сойм Літвы абраў на другі тэрмін старшынём парлямэнцкай камісіі ў справах НАТО. В. Станкевіч зьяўляецца дакладчыкам па Беларусі ад літоўскай дэлегацыі ў Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы.