Зьмітра Бандарэнку, Уладзіміра Кобеца, Аляксандра Атрошчанку і Зьмітра Бародку абвінавацілі ў непадпарадкаваньні памежнікам. У часе затрыманьня каардынатару “Хартыі’97” вывіхнулі руку. У гарадзкім аддзеле міліцыі на ўсіх затрыманых склалі пратаколы паводле 185 артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу Ўкраіны (непадпарадкаваньне законным патрабаваньням памежнікаў). Паводле гэтага артыкулу прадугледжанае пакараньне ад папярэджаньня да штрафу й арышту. Міліцыянты цікавіліся, з кім затрыманыя кантактавалі ў Кіеве. Яны прагледзелі ўсе інфармацыйныя матэрыялы, якія знайшлі ў беларускіх апазыцыйных актывістаў.
У дзяжурнай частцы міліцыянт Нічыпарэнка запэўніў, што з затрыманымі абыходзяцца ветліва:
(Нічыпарэнка: ) “Я папросту ня ведаю, як іх затрымлівалі. Я іх не затрымліваў. Выклікалі хуткую і аказвалі дапамогу. У Бандарэнкі вывіх рукі, дык яму дапамагалі. Хлопцам далі паесьці, усё як трэба. Што ім цяпер — з голаду паміраць?”
Міліцыянты нават вадзілі затрыманых у краму, каб яны там набылі харчы й пад’елі.
Судзьдзя гораду Рэпкі Яўген Жаўток разгледзеў адміністрацыйныя справы на Зьмітра Бандарэнку, Уладзімера Кобеца, Аляксандра Атрошчанку і Зьмітра Бародку і спыніў іх з-за адсутнасьці складу правапарушэньня.
(Бандарэнка: ) “Тут было стаўленьне даволі карэктнае. Ну, папросту ва Ўкраіне сытуацыя даволі складаная. Я думаю, што папросту ў кагосьці ў адміністрацыі Кучмы здалі нэрвы. Вельмі багата беларусаў было на Майдане. Гэта ці то спроба помсты, ці яшчэ нешта… Будзем потым думаць. Інцыдэнт, канечне, жахлівы. Загад пайшоў, на маю думку, з Кіева. Ну, а мясцовыя людзі папросту яго выконваюць. У параўнаньні зь беларускай, украінская міліцыя больш дэмакратычная. Украіна больш дэмакратычная краіна, нават у сёньняшніх умовах, за нашу Беларусь”.
Міліцыянты запэўнілі Радыё Свабода, што ўсіх затрыманых пасадзяць на найбліжэйшы вечаровы цягнік на Менск.