Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку забіты супрацоўнік Дзярждэпартамэнту ЗША


ІРАК. На поўдзень ад Багдаду сотні брытанскіх жаўнераў праводзяць абыход дамоў ірацкіх паўстанцаў – арыштаваныя 116 чалавек, знойдзены выбуховы рыштунак. Найбольшае сховішча зброі было знойдзенае ў фалюджыйскай мячэці, дзе духоўны лідэр паўстанцаў чытаў казаньні. Міністр у справах дзяржавы Касым Дауд заявіў, што ірацкая нацыянальная гвардыя таксама знайшлі ў Фалюджы сховы з выбухоўкаю і атрутамі. Прадстаўнікі амэрыканскага камандаваньня цьвердзяць, што апэрацыя працягнецца яшчэ некалькі дзён. У Багдадзе забіты супрацоўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, які працаваў з ірацкім Міністэрствам адукацыі. У Басры арыштаваныя восем арабскіх наймітаў, якія, са словаў ірацкае паліцыі, рыхтавалі напады на войскі кааліцыі і ірацкіх паліцыянтаў. У Самары шэсьць ірацкіх чыноўнікаў былі забітыя і чатыры іншых параненыя ў выніку выбуху замінаванага аўто.
XS
SM
MD
LG