Усе дзесяць удзельніц былі надзвычай прыгожыя і абаяльныя – шчыра кажу. Пра ўзрост тактоўна ня ўзгадвалася, выглядалі ўсе шыкоўна – і строі, і макіяж, і фрызуры. Але мая жаночая інтуіцыя падказвае, што старэйшых за 30 было максымум трое.
Што да традыцыйных 90-60-90, то на фэстывалі пра аб’ёмы не абвяшчалі, але нават ва ўмовах конкурсу было, што пажадана мець “яркія зьнешнія дадзеныя й фізычныя парамэтры, набліжаныя да клясычных”. А таксама, што фэстываль зьяўляецца сцэнічным відовішчам, таму канкурсанткі павінны мець артыстычныя здольнасьці і выступіць з асобным нумарам. Так што ў фінал адабралі сапраўды маладых, надзвычай стройных і артыстычных.
Прафэсіі фіналістак – самыя розныя. Сярод іх была вядомая тэнісістка, банкірка, супрацоўніца сакратарыяту Палаты Прадстаўнікоў, аўдытарка, капітан міліцыі й кандыдат юрыдычных навук у адной асобе, музыказнаўца, кандыдат фізыка-матэматычных навук, дыктар тэлебачаньня, кіраўніца тэатру ўсходняй культуры, настаўніца сельскай школы з Пастаўскага раёну. У аснове фіналу было сцэнічнае відовішча, так што ацаніць іх дзелавыя якасьці, розум было немагчыма. Вось меркаваньне выдаўца, фундатара тыднёвіка “Belarus Today” Юрыя Будзько:
(Будзько: ) “Задача, якая стаіць перад журы – на мой погляд, непасільная. Гэта сапраўды яркія асобы, але калі адна –міліцыянт, другая – музыказнаўца, трэцяя танцорка, чацьвёртая – сьпявачка, то я ня бачу агульных крытэраў, па якіх іх можна ацаніць. Сярод іх ёсьць тыя, хто прафэсійна займаецца шоў-бізнэсам. Тая ж Барабаншчыкава – яна сьпявала вельмі прафэсыйна. Зразумела, што ў такім шоў яна мае перавагу, таму я не зьдзіўлюся, што яна пераможа. І ў такім кантэксьце гэта будзе, на жаль, справядліва”.
Фэстываль называўся “Дзіва Белая Русь”. Але толькі адна з удзельніц сьпявала па-беларуску. Астатнія паказвалі танец жывата, усходнія адзінаборствы, выконвалі рымэйкі з рэпэртуару Лаймы Вайкуле, Мэрылін Манро... Пра тое, што фэстываль беларускі, нагадвала толькі бліскучае выступленьне Дзяржаўнага ансамблю танцу пад кіраўніцтвам Дудкевіча.
Уражаньні глядачкі Аксаны, якая прыйшла падтрымаць калегу-ўдзельніцу:
(Аксана: ) “Я не магу сказаць, што тут усё было на беларускім узроўні. Але вось гэтыя старажытныя мужчыны, што выходзілі, Полацкае княства нагадвае. Цыганскіх танцаў было тры, а вось народных, на жаль…
(Карэспандэнтка: ) “Увогуле, відовішча спадабалася?”
(Аксана: ) “Я не магу сказаць, што яно мне спадабалася цалкам. Мы тут хвалюемся за сваю калегу…”
А хто ўсё ж такі перамог? Узнагароды і тытулы атрымалі ўсе без выключэньня. Былі і “дзіва-натхненьне”, і “жаноцкасьць”, і “элегантнасьць”, і “вытанчанасьць”, і “дзіва-стыль”, “дзіва-авацыя”. Прыгажуням падаравалі тэлевізары, элітную касмэтыку, нават таршэры й дарагі посуд “Цэптэр”. Віцэ-дзівай стала дыктарка СТВ Алена Міхайлоўская – яна атрымала дыямэнтавыя пярсьцёнак і завушніцы.
А вось галоўную ўзнагароду – дыямэнтавае калье коштам у 10 тысяч даляраў і права прадстаўляць Беларусь на Міжнародным фэстывалі жаночай прыгажосьці ў Кіеве – заваявала вядомая тэнісістка Вольга Барабаншчыкава. Вольга – ня замужам. У 1999 годзе паводле апытаньня амэрыканскага часопісу “Tennis” яна была прызнаная самай сэксуальнай тэнісісткай ў сьвеце. Сярод асабістых дасягненьняў Вольга называе удзел у Алімпійскіх гульнях, запіс першай песьні і гульню з Аляксандрам Лукашэнкам у тэніс.