Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жак Шырак прыляцеў зь візытам у Лібію


ТРЫПАЛІ. Учора ў сталіцы Лібіі пачаўся першы візыт у гэтую краіну кіраўніка Францыі. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак сказаў, што дачыненьні паміж дзьвюма краінамі перайшлі ў пазытыўную ды дынамічную фазу пасьля гадоў цяжкага напружаньня. Лібійскі лідар Муамар Кадафі, якія сустрэў Жака Шырака, сказаў, што ён шчасьлівы прывітаць сябра. Жак Шырак – апошні з эўрапейскіх лідараў, якія наведалі Лібію цягам апошняга году, пасьля таго, як Кадафі адмовіўся ад распрацоўкі хімічнай, біялягічнай ды ядзернай зброі. Францускія нафтавыя кампаніі разьлічваюць на ўдзел у распрацоўцы нафтавых радовішчаў Лібіі.
XS
SM
MD
LG