ІРАК. Афіцэр марской пяхоты ЗША паведамліў, што амэрыканскія войскі знайшлі вялізную колькасьць зброі ў заходнеірацкім горадзе Фалуджа. Падпалкоўнік Дэн Вілсан сказаў, што яны былі зьдзіўлены такой колькасьці зброі, якая знаходзілася ў межах горада. Днямі амэрыканцы правялі буйную апэрацыю супраць паўстанцаў, якія знаходзіліся ў Фалуджы.