КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сустрэўся з трыма вызваленымі закладнікамі – супрацоўнікамі ААН. Карзай сказаў:
(Карзай:) – Народу Аўганістану сорамна за тое, што здарылася. Нашыя людзі любяць гасьцей. Аўганцы вядомыя сваёй гасьціннасьцю і цяпер яны вельмі перажываць за гэтае здарэньне.
Экстрэмісцкая групоўка “Армія мусульман” пагражала забіць закладнікаў – косаўскую албанку, ірландку і філіпінца, захопленых 28 кастрычніка, калі з турмаў ня будуць вызваленыя талібы. Абставіны вызваленьня невядомыя. Аўганскія ўлады цьвердзяць, што не ўступалі ў кампраміс з экстрэмістамі.
Тымчасам у горадзе Дэх Равуд у выніку бомбавага замаху загінулі два амэрыканскіх жаўнеры і адзін паранены.