(Квасьнеўскі: ) “Пры ўсіх недахопах, зьвязаных з падлікам галасоў, магчымымі ці нават фактычна даказанымі выпадкамі падману, пра якія шмат цяпер гаворыцца, Украіна адрозьніваецца ня толькі ад Беларусі, але й ад усіх былых дзяржаваў той часткі Эўропы, што калісьці ўваходзілі ў Савецкі Саюз. Ва Ўкраіне ёсьць два выразныя, яркія кандыдаты, ёсьць сур’ёзная перадвыбарчая кампанія і ёсьць штосьці цалкам незвычайнае – вялізны грамадзянскі ўздым, пра які сьведчыць хаця б вельмі высокі ўзровень выбарчай актыўнасьці ўкраінцаў. Гэта ўсё сьведчыць пра тое, што Ўкраіна адрозьніваецца тым, што ідзе па шляху актыўнага будаўніцтва грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных інстытутаў, нягледзячы на ўсе складанасьці. Таму сытуацыю ва Ўкраіне ніяк нельга параўнаць з тымі краінамі, якія на такі шлях яшчэ не сталі. Украіна абудзілася. Дадам яшчэ, што ва Ўкраіне магчымы такі варыянт, што спрэчка вакол вынікаў выбараў вырашыць незалежны суд, і гэта нармальна. Такія выпадкі былі і ў ЗША і, напрыклад, у Польшчы. Гэта цалкам дэмакратычная працэдура”.
А вось што адказаў польскі прэзыдэнт на пытаньне ці магчымы ў польска-украінскіх дачыненьнях гэтак званы “беларускі варыянт”, калі Варшава не кантактавала б найвышэйшымі украінскімі чыноўнікамі, як гэта робіцца ў выпадку Беларусі.
(Квасьнеўскі: ) “Я б не хацеў забягаць наперад, казаць што адбудзецца. Мы, канечне, будзем адпаведна рэагаваць на сытуацыю, але было б вельмі няправільна цяпер зьнішчыць усё тое, чаго нам удалося дасягнуць у двухбаковых дачыненьнях. Той варыянт, пра які вы гаворыце, гучыць вельмі пэсымістычна. Я перакананы, што гэтыя цяжкасьці, гэты крызыс можна пераадолець і далей будаваць стратэгічнае партнэрства паміж Польшчай і Украінай”.
Сказаў Радыё Свабода прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.