Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі адкрылася першая беларуская крама


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Гэтымі днямі ў Бэльгіі адкрылася першая беларуская крама, дзе можна набыць таксама і беларускія харчы. Крама “Сьвітанак” месьціцца на адной з цэнтральных вуліцаў гораду Антвэрпэн - Ізабэльалей (Isabellalei 130), каля габрэйскага кварталу.

Заснавальнікі крамы – беларускія ўцекачы з Горадні, гораду жыхары якога добра вядомыя ў Беларусі сваімі прадпрымальніцкімі здольнасьцямі. Разам з бэльгійцамі яны атрымалі дазвол на гандаль і ўзялі ў арэнду даволі вялікае памяшканьне.

Самі бізнэсоўцы, якія толькі распачалі справу, пакуль ня маюць зашмат часу, каб распавядаць пра свой бізнэс, таму я зьвязаўся з адным зь першых наведвальнікаў крамы – кардынатарам “Беларускай Уніі” Ігарам Лазарчуком.

(Лазарчук: ) “Гэта начная крама і там у асноўным розныя прадукты харчаваньня. Для тых, хто ня можа набыць патрэбныя харчы у вялікіх крамах, якмія ўжо ўвечары зачыняюцца. Ёсьць там і беларускія харчы і з краінаў усходняй Эўропы. Хлеб, напоі розныя, гарбата, цыгарэты”.

(Карэспандэнт: ) “А што менавіта беларускага можна набыць у гэтай краме?”

(Лазарчук: ) “Крупы! Перадусім – грэчка. Тут у Бэльгіі гэтая крупа ня вельмі распаўсюджаная. Потым сала, бо тут змагаюцца з халестэрынам і сала рэдка дзе можна купіць. Напояў беларускіх няма, бо бэльгійскае антыалькагольнае закнадаўства не дазваляе іх прадаваць”.

Кошты ў “Сьвітанку” крыху вышэйшыя, чым, напрыклад, у вялікіх супэрмаркетах, але крама мае свой асартымэнт і працуе ў час, калі большасьць гандлёвых цэнтраў ужо зачыненыя, таму шанец зарабіць неблагі.

Спадар Лазарчук кажа, што ў будучыні на базе крамы “Сьвітанак” плянуецца стварыць нешта накшталт беларускага цэнтру – прадаваць там беларускія кніжкі, паштоўкі, музычныя запісы, сувэніры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG